20 кастрычніка Белстат дасць усю афіцыйную статыстыку бясплатна

07/09/2015 - 08:14

20 кастрычніка 2015 года Нацыянальны статыстычны камітэт абвясціў Днём даступнай афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.

Усе запыты на выдачу афіцыйнай статыстыкі (пра эканамічнае, дэмаграфічнае, сацыяльнаеым і экалагічнае становішча) ў гэты дзень, незалежна ад аб'ёму запытанай інфармацыі, будуць выконвацца бясплатна, перадае БЕЛТА.

Гэта будзе адным з мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня статыстыкі. 20 кастрычніка ён будзе адзначацца больш чым у 100 краінах свету.

Белстат у гэты дзень запланаваў таксама Дзень адчыненых дзвярэй для вучняў выпускных класаў сярэдніх школ.

Сусветны дзень статыстыкі будзе адзначацца сёлета другі раз. Рашэнне пра заснаванне такога дня было прынятае на 41-й сесіі Статыстычнай камісіі ААН у лютым 2010 года ў Нью-Ёрку (ЗША). Першы Сусветны дзень статыстыкі адбыўся 20 кастрычніка 2010 года. У сакавіку 2012-га было вырашана праводзіць Сусветны дзень статыстыкі кожныя пяць гадоў.

Фота: БЕЛТА

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі