2 жніўня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

02/08/2019 - 13:06

Па выніках таргоў, якія адбыліся 2 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае рост — з 2,0443 да 2,0553 беларускага рубля. Павялічыўся і курс еўра — з 2,2588 да 2,2796 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1743 беларускага рубля (у чацвер — 3,2054).

Курс беларускага рубля да кошыка валют ўмацаваўся на 0,11%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі