У аўторак, 17 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 7 рублёў — да 17 896, еўра патаннеў на 157 — да 19 062 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 269,17 да 273,43 беларускага.
Такім чынам, беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,39%.
Нагадаем, што ў панядзелак, 16 лістапада, долар абнавіў гістарычны максімум, яго курс вырас на 20 рублёў — да 17 889, еўра патаннеў на 30 — да 19 219 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 268,12 да 269,17 беларускага.
Фота: ria.ru