15 верасня ў Беларусі прагназуюць кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер

14/09/2017 - 20:36

15 верасня ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе сайт Белгідрамета

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні — уначы слабы, месцамі да моцнага, днём у многіх раёнах моцны парывісты. 

Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад 9 да 15 градусаў цяпла, удзень падымецца да 13-19 са знакам "плюс". 

Дарэчы, у суботу на большай частцы тэрыторыі Беларусі дажджоў ужо не будзе, яны пройдуць толькі днём па паўднёва-заходняй частцы краіны. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі