15 верасня долар патаннеў на 36 рублёў, а еўра — на 117

15/09/2015 - 10:43

У аўторак, 15 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 36 рублёў — да 17 762, еўра патаннеў на 117 рублёў — да 20 067, курс расійскага рубля вырас з 261,86 да 264,17 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель аслабеў на 0,12%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 14 верасня, курс долара знізіўся на 3 рублі — да 17 798, еўра падаражэў на 86 рублёў — да 20 184, курс расійскага рубля вырас з 261,57 да 261,86 беларускага.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі