15 студзеня ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют

15/01/2020 - 12:04

15 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,1203 да 2,1248 беларускага рубля. Курс еўра таксама пабольшаў — з 2,3613 да 2,3649 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4582 беларускага (у аўторак — 3,4528).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,14%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі