14 лістапада ў Беларусі падаражэў толькі расійскі рубель

14/11/2019 - 12:05

На Беларускай валютна-фондавай біржы 14 лістапада адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,0556 да 2,0552 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,2626 да 2,2618 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2013 беларускага рубля (у сераду — 3,1987).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі