13 ліпеня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

13/07/2020 - 13:08

13 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх  выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — да 2,4185 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — да 2,7372 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: за 100 расіёскіх сёння даюць 3,4172 беларускага (у пятніцу — 3,4118).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,1%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі