20 студзеня з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 56 чалавек, паведамляе памежная служба Польшчы.
Каля Пласкі на тэрыторыю Польшчы па лёдзе возера Вязовец перайшлі 13 іракцаў. А ў раёне Чарэмхі група "з 49 агрэсіўных замежнікаў (грамадзяне Ірака, Турцыі, Шры-Ланкі, Емена і Сірыі) фарсіравала мяжу", адзначаюць памежнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут