У аўторак, 12 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 186 рублёў — да 19 234, курс еўра — на 214 і складае 20 951 рубель, курс расійскага рубля таксама вырас — з 250,21 да 251,04 беларускага.
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,73%.
Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 11 студзеня, долар і еўра таксама істотна падаражэлі: долар — на 296 рублёў, еўра — на 637. А вось курс расійскага рубля ўчора знізіўся — з 254,53 да 250,21 беларускага.
Фота: БЕЛТА