12-гадовы падлетак у Магілёве ўскрыў два аўто, адно хацеў здаць на металалом

14/05/2020 - 08:24

12-гадовы падлетак у Магілёве спрабаваў скрасці два аўтамабіля. Выявіць зламысніка ўдалося з дапамогай камераў відэаназірання, паведамляе прэс-служба МУС.

Здарэнне адбылося ў ноч з 4 на 5 красавіка. Спачатку школьнік ускрыў дзвярныя замкі ў "Аўдзі", залез у салон і паспрабаваў запусціць рухавік, замкнуўшы драты замка запальвання. Аднак спроба не ўдалася. Тады ён заняўся "Фальксвагенам", але таксама нічога не атрымалася.

Пасля гэтага хлопчык папрасіў бяздомнага мужчыну дапамагчы закаціць "Фальксваген" да пункта прыёму металалому, які быў непадалёк. Ён прапанаваў здаць машыну на металалом, а грошы падзяліць. Але аўтамабіль знайшлі міліцыянты і вярнулі ўладальніку.

Расследаванне спраў прыпыняць, бо падлетак не дасягнуў узросту крымінальнай адказнасці. Аднак хлопчыка паставяць на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх, а яго маці прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі