11 гадоў атрымаў кіроўца BMW за наезд на пяцярых вайскоўцаў падчас пратэсту

19/05/2021 - 13:36

Мінскі гарадскі суд прысудзіў 25-гадоваму інжынеру БНТУ Ціхану Восіпаву 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня падчас акцыі пратэсту хлопец наехаў сваім аўтамабілем на пяцярых вайскоўцаў унутраных войскаў. Потым ён затапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю пра ўгон.

Яго вінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Мінчуку пагражала да 25 гадоў турмы.

У сваім апошнім слове Восіпаў назваў пакаранне празмерна суровым: “З абвінавачаннем пракурора я не згодны. Я лічу, што гэта неправамерна занадта суровае пакаранне, я адэкватны чалавек, я ніколі ў жыцці не пайшоў бы на гвалт, а ўжо на забойства кагосьці — тым больш.

Я ўдзячны, скажам так, гэтай нагодзе, што ніхто з пацярпелых сур'ёзна не пацярпеў, і яшчэ раз хачу паўтарыць, што прашу ў іх прабачэння”. 

Ён паведаміў, што яго сваякі яшчэ да прысуду кампенсавалі шкоду пацярпелым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі