11 чэрвеня беларускі рубель зноў умацаваўся да кошыка валют

11/06/2019 - 12:42

Па выніках таргоў, якія адбыліся 11 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара працягвае падаць — з 2,0805 да 2,0712 беларускага рубля, курс еўра таксама змяншаецца — з 2,3504 да 2,3451 рубля. Патаннела і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх рублёў даюць 3,2118 беларускага (у панядзелак — 3,2125).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,19%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі