9 сакавіка долар аднавіў рост

09/03/2016 - 09:58

У сераду, 9 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара пасля працяглага перыяду падзення вырас на 72 рублі і складае 20 985, курс еўра таксама вырас на 22 рублі і склаў 23 033 рублі, курс расійскага рубля наадварот знізіўся — з 290,95 да 289,86 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,02%.

Нагадаем, што ў суботу, 5 сакавіка, курс долара знізіўся на 322 рублі і складаў 20 913, курс еўра знізіўся на 198 — да 23 011 рублёў, курс расійскага рубля вырас — з 290,05 да 290,95 беларускага.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі