1 траўня амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца дажджы, а месцамі і навальніцы

30/04/2018 - 15:41

У аўторак, 1 траўня, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, а месцамі і навальніцы (у тым ліку ў сталіцы). У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 градусаў (у Мінску — 14-16 градусаў са знакам плюс), у дзённыя гадзіны — 22-28 градусаў цяпла (у сталіцы — ад +23 да +25).

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў нашай краіне на працягу ўсяго тыдня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі