Заявы ад абітурыентаў для рэгістрацыі на ЦТ чакаюць праз электронную пошту

30/04/2020 - 10:55

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне пачнецца 2 траўня, паведамляе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ). Заявы ад абітурыенты будуць прымаць праз электронную пошту. 

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй будзе змененая схема рэгістрацыі абітурыентаў. Па форме на сайце РІКС абітурыент падае заяву на адной з дзяржаўных моваў (на свой выбар ). Запоўненая электронная заява павінна быць дасланая з асабістага электроннага адрасу абітурыента з 2 траўня па 1 Чэрвеня (да 18.00) на электронную пошту аднаго з пунктаў рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ.

Адрасы электроннай пошты пунктаў рэгістрацыі, а таксама інструкцыя па запаўненні заявы і ўзор ёсць на сайце РІКВ.

Пункт рэгістрацыі адправіць на электронную пошту абітурыента асабісты рахунак. Гэта павінна быць зроблена не пазней за адзін працоўны дзень з моманту паступлення заявы (для заяваў, дасланых 1 чэрвеня, гэта будзе 19:00). На нумар асабістага рахунку абітурыент павінен унесці плату за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ (акрамя льготнай катэгорыі грамадзян). Прычым аплаціць трэба да наведвання пункта рэгістрацыі і не пазней за 1 чэрвеня праз сістэму "Разлік" (АРІП). Інструкцыя па аплаце размешчаная на сайце РІКВ.

Каб абітурыенты не збіраліся масава ў пунктах рэгістрацыі, будзе арганізаваная электронная чарга. Перад паходам на такі пункт абітурыенту рэкамендуюць азнаёміцца ​​з інфармацыяй на сайце пункта рэгістрацыі, куды была дасланая заява для ўдзелу ў ЦТ. Забіраць пропуск на ЦТ абітурыент павінен асабіста ў прапанаваныя яму дату і час. Пры сабе трэба будзе мець дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца), або даведку, якая выдаецца ў выпадку iх страты або крадзяжу.

Абітурыенты, якія не плацяць за прыём і афармленне дакументаў на ЦТ, таксама павінныя запоўніць анкету і выслаць на электронную пошту пункта рэгістрацыі. У прапанаваны ім тэрмін яны мусяць асабіста забраць пропуск, маючы пры сабе не толькі пашпарт, але і дакументы, якія пацвярджаюць права на льготу.

Рэгістрацыя для ўдзелу ў ЦТ лічыцца завершанай толькі пасля атрымання пропуску.

Дарэчы, пры жаданні абітурыент можа памяняць прадметы для здачы на ​​ЦТ. Пасля адпраўкі заявы, але да атрымання пропуску абітурыенту трэба паведаміць пра сваё рашэнне ў пункце рэгістрацыі. Калі ж абітурыент ужо атрымаў пропуск, то яму давядзецца нанова перарэгістравацца і браніраваць новую дату і час наведвання пункта рэгістрацыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі