У Гомельскай вобласці згубіліся 12 грыбнікоў, дваіх не знайшлі

03/08/2017 - 08:40

У Гомельскай вобласці згубіліся 12 грыбнікоў, дваіх не знайшлі. Як піша газета “СБ. Беларусь сегодня”, да пошукаў у лясах падключаюцца не толькі міліцыянеры, але і вайскоўцы. У Светлагорскім раёне 82-гадовая жанчына правяла ў лесе тры дні. Яе знайшлі вайскоўцы і вынеслі з лесу на руках. У Лельчыцкім раёне чатыры дні правёў у лесе 72-гадовы вясковец. Яго шукалі мясцовыя жыхары і міліцыянеры, але пенсіянер сам здолеў выйсці да людзей.

На сённяшні дзень не змаглі знайсці 70-гадовую жыхарку Калінкавіцкага раёна, якая пайшла па грыбы 28 ліпеня. Пошукам займаюцца мясцовыя жыхары, міліцыянеры і ратавальнікі.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі