Следчы камітэт затрымаў дырэктара сеткі па гандлі морапрадуктамі "Джон Доры"

01/02/2018 - 05:21

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску пачало крымінальную справу на дырэктара сеткі па гандлі морапрадуктамі. Яго падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. 

Як высветлілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, мужчына рэалізоўваў прадукцыю за наяўны разлік у крамы і сталічныя рэстараны. Атрыманыя грошы не праходзілі праз бухгалтарскі ўлік. Па звестках следства, са студзеня 2015-га па ліпень 2017 года прадпрымальнік наўмысна заніжаў падаткі, дзякуючы чаму не заплаціў больш як 245 000 рублёў.

Падазраванага затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. З ім працуюць следчыя. 

Паводле інфармацыі tut.by, гаворка ідзе пра кіраўніка і заснавальніка гандлёвай сеткі "Джон Доры". Частку выручкі, як паведамляецца, прадпрымальнік праводзіў праз касу, а астатнія грошы ішлі на выплату заробкаў "у канвертах", аплату паслуг перавозчыкаў, а таксама "для асабістага ўзбагачэння кіраўнікоў камерцыйнай арганізацыі".

Выяўлена больш за 60 суб'ектаў гаспадарання, якія куплялі рыбу і рыбную прадукцыю паводле "шэрай" схемы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі