Пуцін схлусіў пра выкарыстанне Расіяй касетных боепрыпасаў ва Украіне

16/07/2023 - 12:06
Уладзімір Пуцін / Скрыншот з праграмы "Масква. Крэмль. Пуцін"

Уладзімір Пуцін схлусіў пра выкарыстанне Расіяй касетных боепрыпасаў. Ён заявіў, што расіяне яшчэ не ўжывалі касетныя бомбы ва Украіне. Але "пакідаюць за сабой права" на "люстэркавыя дзеянні" — маючы на ўвазе, што ўкраінцы неўзабаве пачнуць карыстацца касетрымі боепрыпасамі, якія атрымалі ад ЗША.

Між тым, ААН з сакавіка 2022 года мае доказы выкарыстання касетных боепрыпасаў расійскімі войскамі ва Украіне. У прыватнасці, касетная бомба выбухнула ў Вугледарскай бальніцы. Тады загінулі 4 чалавекі, яшчэ 10 атрымалі раненні. Таксама ад касетных боепрыпасаў загінулі 9 мірных жыхароў у Харкаве, яшчэ 37 былі параненыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі