Лукашэнка забараніў рабіць паслабленні для абітурыентаў у сувязі з COVID-19

14/05/2020 - 11:15

Паслабленняў для абітурыентаў у сувязі з пандэміяй каранавіруса сёлета не будзе. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам віцэ-прэм'ера Ігара Петрышэнку і міністра адукацыі Ігара Карпенку.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі падчас пандэміі каранавіруса не ўводзіліся такія ж абмежаванні, як у суседзяў. Адпаведна, і далейшыя рашэнні будуць адрознівацца ад суседскіх. 

"Рашэнні будуць выключна зыходзіць з таго, як развіваліся гэтыя падзеі. А не так, як робяць нашы суседзі. Мы не жылі так, як жылі нашы суседзі. Мы нічога не забаранялі, мы адкрыта і сумленна гаварылі людзям, як трэба жыць і працаваць", — пераказвае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Верагодна, такім чынам ён рэагаваў на тое, што ў Расіі адмянілі асноўны дзяржаўны іспыт (ОГЭ) і перанеслі тэрміны адзінага дзяржаўнага іспыту (ЕГЭ). 

У сувязі з асаблівымі беларускімі ўмовамі Лукашэнка загадаў не рабіць ніякіх паслабленняў для абітурыентаў: "Ніякіх непатрэбных паслабленняў быць не павінна. Для таго, каб вучыцца ў ВНУ, патрэбныя веды. Веды на стол — паступай у ВНУ"

Пасля гэтага ён спытаўся, як плануецца праводзіць выпускныя іспыты ў школьнікаў 9-х і 11-х класаў. Ігар Карпенка адказаў, што сёння ў школы ў сярэднім ходзяць 41% навучэнцаў. У сельскай мясцовасці гэты паказчык вышэйшы. 

Пасля сустрэчы з Лукашэнкам міністр адукацыі паведаміў журналістам, што тэрміны ўступнай кампаніі сёлета будуць пасунутыя. Цэнтралізаванае тэставанне пачнецца з 25 чэрвеня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі