Крыптабіржа Пракапені вылучае 100 тысяч долараў на рэабілітацыю пацярпелых

14/08/2020 - 19:59

Крыптабіржа Віктара Пракапені currency.com перавядзе 100 тысяч долараў на рэабілітацыю людзей, пацярпелых падчас разгону вулічных мітынгаў. Пра гэта IT-прадпрымальнік напісаў у Фэйсбуку. 

"Гледзячы на ўсе жахі, якія адбыліся з людзьмі за апошнія дні, мы не можам да канца ўсвядоміць увесь гэты кашмар. Мы разумеем, што здароўе і псіхіка мноства людзей зламаныя на доўгі час, калі не назаўсёды. Галоўнае, што мы можам цяпер зрабіць — гэта праявіць салідарнасць, аказаць матэрыяльную падтрымку", — паведаміў Пракапеня. 

Ён паабяцаў, што бліжэйшымі днямі будзе адкрытая магчымасць ахвяраваць грошы пацярпелым для ўсіх кліентаў currency.com.

Пракапеня заклікаў далучыцца да гэтай інцыятывы IT- і бізнес-супольнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі